• Альманах "Беларус"
  • "Весткі й Паведамленьні"
  • Кнігі
  • Маркі БНР
  • Календары
  • Налепкі

Інфармацыйны бюлетэнь Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня "Пагоня" быў заснаваны ў пачатку 1980-х гадоў у той час старшынём нью-ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Алесем Міцкевічам і выходзіў як інфармацыйны бюлетэнь нью-ёрскага аддзелу БАЗА два разы на месяц.


У 2002-2010 гадох "Весткі й Паведамленьні" выходзілі асобнаю бачынаю ў газэце "Беларус". Пасьля таго як нью-ёркскі аддзел рашэньнем Галоўнай Управы БАЗА быў выключаны са структуры арганізацыі, і было заснавана Згуртаваньне "Пагоня", бюлетэнь стаў ягоным інфармацыйным органам.

Сёньня "Весткі й Паведамленьні" выходзяць раз на месяц і зьмяшчаюць матэрыялы датычныя дзейнасьці Згуртаваньня "Пагоня", беларускай прысутнасьці ў сьвеце, а таксама інфармацыйныя артыкулы пра жыцьцё ў ЗША, лісты чытачоў і абвесткі.

Выпісаць бюлетэнь можа кожны жадаючы зрабіўшы ахвяраваньне на выдавецкі фонд у памеры кошту гадавой падпіскі ($30).


Падпішыцеся на нашае выданьне і заўсёды будзеце ў курсе беларускага жыцьця ў Нью-Ёрку.

​










e-krama.com



zamova@e-krama.com